Herunterladen Inhalt Inhalt Diese Seite drucken

Teleflex ARROW ML-00701 Bedienungsanleitung Seite 4

Zentraler venenkatheter zur ausschließlichen verwendung mit dem arrow mac zweilumigen zentralvenösen zugangsweg
Inhaltsverzeichnis

Werbung

Verfügbare Sprachen
  • DE

Verfügbare Sprachen

  • DEUTSCH, seite 31
be
Цэнтральны вянозны катэтэр
для карыстання толькі з двухпрасветнай прыладай цэнтральнага
вянознага доступу Arrow MAC
Паказанні да ўжывання
Цэнтральны вянозны катэтэр забяспечвае вянозны доступ да цэнтральнага
вянознага кровазвароту праз убудаваны гемастатычны клапан на пастаяннай
двухпрасветнай прыладзе цэнтральнага вянознага доступу.
Проціпаказанні
Невядомыя.
Клінічныя перавагі, якія варта чакаць
Магчымасць атрымаць доступ да цэнтральнай сістэмы кровазвароту праз адно
месца пункцыі для ужыванняў, якія ўключаюць інфузіі вадкасцяў, забор крыві,
увядзенне лекаў, маніторынг цэнтральнага вянознага ціску і магчымасць увядзення
кантраснага рэчыва.
Агульныя папярэджанні і меры засцярогі
Папярэджанні
1. Стэрыльна, для аднакратнага ўжывання. Не выкарыстоўваць,
не апрацоўваць і не стэрылізаваць паўторна. Паўторнае
выкарыстанне прылады стварае пагрозу сур'ёзнага
парушэння здароўя і/або інфекцыі, якія могуць прывесці
да смяротнага зыходу. Паўторная апрацоўка медыцынскіх
вырабаў, прызначаных толькі для аднаразовага
выкарыстання, можа прывесці да зніжэння прадукцыйнасці
або страты функцыянальнасці.
2. Перад ужываннем прадукта азнаёміцца з ўсімі
папярэджаннямі, мерамі засцярогі і інструкцыямі,
змешчанымі ва ўпакоўцы. Невыкананне дадзенага
папярэджання можа прывесці да сур'ёзнага парушэння
здароўя пацыента або яго смерці.
3. Не размяшчайце і не пакідайце катэтэр у правым
перадсэрдзі або правым жалудачку. Наканечнік катэтэра
павінен быць вылучаны ў ніжнюю 1/3 верхняй полай вены.
Пры доступе праз сцегнавую вену катэтэр неабходна
ўводзіць у сасуд так, каб яго канец быў паралельны
сценцы сасуда і не ўваходзіў у правае перадсэрдзе.
Размяшчэнне наканечніка катэтэра павінна быць
пацверджана ў адпаведнасці з палітыкай і працэдурай
установы.
4. Медперсанал павінен ведаць аб магчымасці зашчамлення
правадніка якой-небудзь імплантаванай прыладай у
сардэчна-сасудзістай сістэме. Для зніжэння рызыкі
зашчамлення правадніка пры наяўнасці імплантата ў
сардэчна-сасудзістай сістэме пацыента, рэкамендуецца
праводзіць працэдуру катэтэрызацыі пры непасрэднай
візуалізацыі.
5. Не прыкладаць празмерных намаганняў пры ўвядзенні
правадніка або расшыральніка тканіны, бо гэта можа
прывесці да перфарацыі сасуда, крывацёку або
пашкоджанню кампанентаў катэтэра.
6. Не прыкладаць празмерных намаганняў пры ўсталяванні
або выдаленні катэтэра ці правадніка. Празмерныя
намаганні могуць прывесці да пашкоджання або паломкі
кампанентаў катэтэра. Пры ўзнікненні цяжкасцяў
з выманнем неабходна правесці радыеграфічную
візуалізацыю і запытаць дадатковую кансультацыю.
7. Выкарыстанне катэтэраў, не прызначаных для прылад
з магчымасцю ўвядзення пад ціскам, можа прывесці да
прасочвання паміж прасветамі або разрыву з рызыкай
нанясення пашкоджання.
8. Каб звесці да мінімуму рызыку разразання, пашкоджання
катэтэра або парушэння яго праходнасці, не фіксаваць,
не мацаваць сашчэпкамі і/або не накладваць швоў
непасрэдна на знешні дыяметр трубкі катэтэра або
падаўжальніка. Фіксаваць толькі ў вызначаных месцах
стабілізацыі.
9. Пры пападанні паветра ў прыладу цэнтральнага вянознага
доступу або вену можа адбыцца паветраная эмбалія. Не
пакідаць адчыненыя іголкі або не заціснутыя катэтэры
без каўпачкоў у месцы праколу цэнтральнай вены. Для
прадухілення выпадковага разлучэння выкарыстоўваць
з усімі прыладамі цэнтральнага вянознага доступу (ПВД)
толькі надзейна замацаваныя злучэнні, забяспечаныя
наканечнікамі Люэра.
10. Медперсанал павінен ведаць, што ссоўныя заціскі могуць
быць неасцярожна зняты.
11. Медперсанал павінен ведаць ускладнення ці непажаданыя
пабочныя эфекты, звязаныя з выкарыстаннем цэнтральнага
вянознага катэтэра, якія ўключаюць, у тым ліку:
тампанаду сэрца ў
выніку перфарацыі
сасуда, перадсэрдзя
або жалудачка;
плеўральныя
(г. зн. пнеўматоракс)
і медыястынальныя
пашкоджанні;
паветраная эмбалія;
эмбалія катэтэра;
закупорка катэтэра;
парыў грудной
пратокі;
бактэрыямія;
септыцэмія;
12. Злучэнне ўбудаванага гемастатычнага клапана з двухпрасветнай
прыладай цэнтральнага вянознага доступу павінна быць
надзейна замацавана і рэгулярна абследавана, каб звесці да
мінімуму рызыку адлучэння і магчымай паветранай эмбаліі,
крывацёку або абяскроўлівання.
4
трамбоз;
выпадковы пракол
артэрыі;
пашкоджанне нерва;
гематома;
крывацёк;
утварэнне фібрынавай
абалонкі;
інфекцыя ў месцы
выхаду;
эрозія сасуда;
неналежнае
месцапалажэнне
кончыка катэтэра;
арытмія;
кровазліццё.

Werbung

Inhaltsverzeichnis
loading

Diese Anleitung auch für:

Arrow ml-00703Arrow ml-00702

Inhaltsverzeichnis