Herunterladen Inhalt Inhalt Diese Seite drucken

Vitek VT-1993 W Betriebsanweisung Seite 96

Brotbackofen
Inhaltsverzeichnis

Werbung

Verfügbare Sprachen
  • DE

Verfügbare Sprachen

  • DEUTSCH, seite 16
Беларуская
Нататка: - Перад устаноўкай лопасці (8) пажадана змазаць вось, на якую будзе ўстаноўлена лопасць (8), і
саму лопасць (8) алеем, каб палегчыць выманне лопасці (8) з прыгатаванага хлеба.
Размясціце інгрэдыенты ў форму (7) у той паслядоўнасці, як апісана ў рэцэпце. Звычайна інгрэдыенты
размяшчаюцца ў наступнай паслядоўнасці:
1. вадкасці,
2. сыпучыя інгрэдыенты (цукар, соль, мука),
3. дрожджы і разрыхляльнік.
Нататка: - Дрожджы не павінны датыкацца да вадкасцей ці солі да замесу цеста, для гэтага рэкамендуецца
зрабіць невялікае паглыбленне ў муцэ і насыпаць у яго дрожджы.
Прадукты, якія прасыпаліся, ці вадкасці, што праліліся, вытрыце з паверхні формы (7).
Форму (7) вазьміце за ручку, устанавіце ў працоўную камеру і павярніце па гадзіннікавай стрэлцы да
ўпору.
Зачыніце вечка (3).
Устаўце вілку сеткавага шнура ў электрычную разетку і ўстанавіце выключальнік (6) у становішча «I».
Паўторнымі націскамі кнопкі (12) «МЕНЮ» выбярыце неабходную праграму.
Паўторнымі націскамі кнопкі (17) «ВАГА ВЫПЕЧКІ» і кнопкі (16) «КОЛЕР СКАРЫНАЧКІ» устанавіце вагу
гатовага хлеба і колер скарыначкі.
Устанавіце час адтэрміноўкі націскамі кнопак (14) «» і (15) «».
Нататка: - Прапусціце ўстаноўку часу адтэрміноўкі, калі жадаеце пачаць прыгатаванне неадкладна.
Для запуску праграмы націсніце кнопку (13) «СТАРТ/СТОП».
Пасля завяршэння праграмы прыгатавання прагучаць 15 гукавых сігналаў, прылада аўтаматычна
пяройдзе ў рэжым падагрэву (акрамя праграм 9, 10), на дысплеі (2) адлюструецца стрэлка насупраць
працоўнага цыклу «ПАДАГРЭЎ» (21), знакі «0:00» (30), а радзяляльныя кропкі будуць міргаць.
Пасля завяршэння рэжыму падагрэву прагучаць 15 гукавых сігналаў, на дысплеі (2) адлюструюцца
стандартныя настройкі завершанай праграмы, з›явіцца стрэлка насупраць працоўнага цыклу
«ЗАВЯРШЭННЕ» (22).
Для адмены рэжыму падагрэву націсніце і ўтрымлівайце кнопку (13) «СТАРТ/СТОП». Прагучыць кароткі
гукавы сігнал, праз некаторы час дысплей (2) загасне.
Выключыце прыладу, перавёўшы выключальнік (6) у становішча «0», выміце вілку сеткавага шнура з
электрычнай разеткі.
Надзеньце тэрмаўстойлівыя кухонныя рукавіцы, адкрыйце вечка (3). Вазьміцеся за ручку формы (7),
павярніце яе супраць гадзіннікавай стрэлкі і выміце з хлебапечкі.
Дайце форме астыць на працягу 10 хвілін.
Аддзяліце выпечку ад сценак формы (7), выкарыстоўваючы пластыкавую лапатку.
Для вымання хлеба перавярніце форму (7) і асцярожна патрасіце.
Выміце лопасць (8) з хлеба пры дапамозе кручка (11) і дайце хлебу астыць на працягу 10 хвілін.
Хлеб рэжце вострым хлебным нажом.
Налада рэжыму карыстальніка
1. Націскамі кнопкі (12) «МЕНЮ» выбярыце праграму «РЭЖЫМ КАРЫСТАЛЬНІКА».
2. Націсніце і ўтрымлівайце кнопку (13) «СТАРТ/СТОП» да з›яўлення на дысплеі (2) настроек першага
працоўнага цыклу (папярэдняга нагрэву): на дысплеі з›явіцца стрэлка насупраць працоўнага цыклу
«НАГРЭЎ» (27) і адлюструецца працягласць дадзенага працоўнага цыклу ў хвілінах.
3. Кнопкамі (14) «» і (15) «» устанавіце працягласць працоўнага цыклу і перайдзіце да настройкі
наступнага цыклу, націснуўшы кнопку (12) «МЕНЮ».
4. Паўтарыце крок 3 для ўсіх 11 працоўных цыклаў праграмы.
5. Націсніце кнопку (12) «МЕНЮ» для пераходу да настройкі тэмпературы падчас растойкі (пад'ёма) цеста
(пункты 12-14 меню настроек).
6. Кнопкамі (14) «» і (15) «» устанавіце тэмпературу ў працоўнай камеры падчас першай, другой і трэцяй
растойкі (пад'ёму) цеста. Для пераходу да наступнага пункта меню націскайце кнопку (12) «МЕНЮ».
7. Націснуўшы кнопку (12) «МЕНЮ», перайдзіце да настройкі тэмпературы выпечкі хлеба, кнопкамі (14) «»
і (15) «» устанавіце неабходную тэмпературу выпечкі.
8. Для захавання ручных настроек праграмы націсніце і ўтрымлівайце кнопку (13) «СТАРТ/СТОП» да
з›яўлення кароткага гукавога сігналу.
Нататка: - Кароткачасовы націск кнопкі (13) «СТАРТ/СТОП» падчас захавання ўстаноўленых настроек
прывядзе да скідання раней устаноўленых параметраў рэжыму карыстальніка.
Крок устаноўкі інтэрвалаў часу - 1 хвіліна.
Крок устаноўкі тэмпературы - 1°C.
96

Werbung

Inhaltsverzeichnis
loading

Inhaltsverzeichnis