Herunterladen Inhalt Inhalt Diese Seite drucken

Vitek VT-1993 W Betriebsanweisung Seite 92

Brotbackofen
Inhaltsverzeichnis

Werbung

Verfügbare Sprachen
  • DE

Verfügbare Sprachen

  • DEUTSCH, seite 16
Беларуская
Каб пазбегнуць пашкоджання антыпрыгарнага пакрыцця формы, вымаючы хлеб, не выкарыстоўвайце
вострыя ці металічныя прадметы.
Адключайце прыладу ад сеткі перад чысткай ці ў выпадку, калі вы хлебапечкай не карыстаецеся.
Пры адключэнні вілкі сеткавага шнура з электрычнай разеткі не цягніце за шнур, а трымайцеся за вілку
рукой.
Не бярыцеся за вілку сеткавага шнура мокрымі рукамі.
Не карыстайцеся прыладай у непасрэднай блізкасці ад кухоннай ракавіны, не падвяргайце яе ўздзеянню
вільгаці.
Каб пазбегнуць ўдару электрычным токам, не апускайце сеткавы шнур, сеткавую вілку ці сам прыбор у
ваду ці ў любыя іншыя вадкасці. Калі гэта адбылося, не датыкайцеся да прыбора, неадкладна адключыце
яго ад электрасеткі, і толькі пасля гэтага прыбор можна дастаць з вады. Для праверкі ці рамонту прыбора
звярніцеся ў аўтарызаваны (упаўнаважаны) сэрвісны цэнтр.
Перыядычна правярайце цэласнасць сеткавага шнура і вілкі.
Забараняецца выкарыстоўваць хлебапечку пры пашкоджанні сеткавай вілкі ці шнура, калі прылада
працуе з перабоямі, а таксама пасля яе падзення. Не спрабуйце самастойна рамантаваць прыладу. Па
ўсіх пытаннях рамонту звяртайцеся ў аўтарызаваны (упаўнаважаны) сэрвісны цэнтр.
Дадзеная прылада не прызначана для выкарыстання дзецьмі і людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі,
калі толькі асобай, якая адказвае за іх бяспеку, ім не дадзены адпаведныя і зразумелыя ім інструкцыі
пра бяспечнае карыстанне прыладай і тых небяспеках, якія могуць узнікаць пры яе няправільным
выкарыстанні.
З меркаванняў бяспекі дзяцей не пакідайце поліэтыленавыя пакеты, якія выкарыстоўваюцца ў якасці
ўпакоўкі, без нагляду.
Увага! Не дазваляйце дзецям гуляць з поліэтыленавымі пакетамі ці ўпаковачнай плёнкай. Небяспека
ўдушша!
ПРЫЛАДА ПРЫЗНАЧАНА ТОЛЬКІ ДЛЯ БЫТАВОГА ВЫКАРЫСТАННЯ
ПАНЭЛЬ КІРАВАННЯ
Праграмы
1. АСНОЎНЫ РЭЖЫМ
Уключае ўсе тры стадыі прыгатавання хлеба: замес цеста, пад'ём цеста і выпечка.
2. ФРАНЦУЗСКАЯ ВЫПЕЧКА
Прыгатаванне хлеба займае больш працяглы час, хлеб атрымліваецца з буйным наздраватым мякішам і
хрусткай скарыначкай.
3. ХЛЕБ З СУЦЭЛЬНАЗЕРНАВОЙ МУКІ
Выпякайце карысны хлеб з мукі тонкага ці грубага памолу. Не рэкамендуецца выкарыстоўваць функцыю
адтэрміноўкі пры прыгатаванні такога хлеба, бо гэта можа прывесці да непажаданых вынікаў.
4. САЛОДКАЯ ВЫПЕЧКА
Уключае ўсе тры стадыі прыгатавання выпечкі: замес цеста, пад'ем цеста і выпечка.
5. ХУТКІ РЭЖЫМ
Хуткае прыгатаванне хлеба вагай 750 г ці 1000 г за 2 гадзіны.
6. ЗВЫШХУТКІ РЭЖЫМ (прыгатаванне хлеба вагай 750 г за 58 хвілін)
7. ЗВЫШХУТКІ РЭЖЫМ (прыгатаванне хлеба вагай 1000 г за 1 гадзіну 25 хвілін)
Ва ўмовах хуткага і звышхуткага рэжымаў хлеб атрымліваецца меншага памеру і з таўсцейшым мякішам.
Увага! Выбраўшы праграму выпечкі, выкарыстоўвайце ў рэцэпце ваду, падагрэтую да тэмпературы 45-50°С
(тэмпературу вады вымярайце кухонным тэрмометрам). Тэмпература вады іграе вырашальную ролю пры
звышхуткім прыгатаванні хлеба: занізкая тэмпература не дазволіць цесту падняцца своечасова, а занадта
высокая тэмпература загубіць дрожджы, таму аптымальная тэмпература вады павінна быць 45-50°С.
8. БЕЗ ГЛЮТЭНУ
Глютэн ці клейкавіна - гэта бялок, выяўлены ў насенні злакавых раслін (асабліва шмат яго ў пшаніцы, жыце
і аўсе), ён вызначае такія характарыстыкі цеста, як эластычнасць і пругкасць. У пераважнай большасці
людзей, у тым ліку ў дзяцей, глютэн паспяхова расшчапляецца стрававальнымі ферментамі і з›яўляецца
добрай крыніцай бялку. Але існуе група людзей са спадчыннай схільнасцю, у якіх глютэн можа выклікаць
даволі рэдкае захворванне целіякію. Пры гэтым захворванні патрабуецца выключыць з рацыёну прадукты,
якія змяшчаюць глютэн. Выбраўшы дадзеную праграму, вы можаце прыгатаваць дыетычны хлеб без глютэну
(звычайна з рысавай, кукурузнай, грэцкай мукі ці спецыяльных пякарскіх сумесяў).
9. ЗАМЕС ЦЕСТА
Дадзеную праграму можна выкарыстаць для замешвання цеста для прыгатавання дамашняй выпечкі
(піражкоў, піцы і г.д.).
92

Werbung

Inhaltsverzeichnis
loading

Inhaltsverzeichnis