Herunterladen Inhalt Inhalt Diese Seite drucken

Vitek VT-1993 W Betriebsanweisung Seite 95

Brotbackofen
Inhaltsverzeichnis

Werbung

Verfügbare Sprachen
  • DE

Verfügbare Sprachen

  • DEUTSCH, seite 16
Кнопка (13) «СТАРТ/СТОП»
Націскам кнопкі (13) «СТАРТ/СТОП» уключыце хлебапечку, пры гэтым прагучыць гукавы сігнал,
раздзяляльныя кропкі ў паказаннях часу (30) будуць міргаць, пачнецца адлік часу прыгатавання, які
застаўся.
Падчас прыгатавання астатнія кнопкі з›яўляюцца неактыўнымі.
Каб спыніць працэс прыгатавання, націсніце і ўтрымлівайце кнопку (13) «СТАРТ/СТОП» да гукавога
сігналу.
Дадатковыя функцыі
Дабаўленне інгрэдыентаў
Прылада мае дыспенсар для дабаўлення інгрэдыентаў (4) (такіх як кавалачкі садавіны, арэхі) падчас
замешвання цеста.
Загрузіце неабходныя інгрэдыенты ў дыспенсар (4) да пачатку прыгатавання.
Падчас працы вы пачуеце гукавыя сігналы, ніжняе вечка дыспенсара (4) адкрыецца, інгрэдыенты будуць
дабаўлены ў цеста.
Нататка: Функцыя дабаўлення інгрэдыентаў даступная для праграм «1», «3», «4», «8», «9» і «13».
Функцыя «Падагрэў»
Калі вы не выключылі хлебапечку пасля завяршэння працэсу выпечкі (акрамя праграм «9», «10»), яна
аўтаматычна пяройдзе ў рэжым падагрэву (працягласць - 3 гадзіны).
Калі вы жадаеце выключыць функцыю «падагрэў», пасля завяршэння праграмы прыгатавання, націсніце
і ўтрымлівайце кнопку (13) «СТАРТ/СТОП» да гукавога сігналу.
Функцыя «Памяць»
Пры аварыйным адключэнні электраэнергіі падчас працы хлебапечкі актывіруецца функцыя памяці,
працягласць дзеяння функцыі - да 7 хвілін.
Пры аднаўленні электрасілкавання на працягу 7 хвілін хлебапечка працягне працу ўстаноўленай
праграмы з моманту, на якім яна была прыпынена.
У выпадку адсутнасці электрасілкавання больш 7 хвілін неабходна зноў загрузіць прадукты і ўстанавіць
неабходную праграму прыгатавання.
ПЕРАД ПЕРШЫМ ВЫКАРЫСТАННЕМ
Пасля транспартавання ці захоўвання прылады пры паніжанай тэмпературы неабходна вытрымаць
яе пры хатняй тэмпературы не менш за дзве гадзіны.
Выміце хлебапечку з упакоўкі і зніміце ўсе ўпаковачныя матэрыялы.
Адкрыйце вечка (3), вазьміцеся за ручку формы для выпечкі (7), павярніце форму (7) супраць
гадзіннікавай стрэлкі і выміце яе з працоўнай камеры.
Вымыйце форму для выпечкі (7), лопасць (8), мерную шклянку (9), лыжку (10) і кручок (11) з даданнем
нейтральнага мыйнага сродку і прасушыце.
Пратрыце корпус і вечка хлебапечкі злёгку вільготнай тканінай, пасля чаго пратрыце насуха.
Устанавіце прыбор на роўнай устойлівай паверхні. Адлегласць да найбліжэйшых прадметаў мэблі павінна
быць не менш 20 см.
Нататка:
Хлебапечка прызначана для працы ў шырокім дыяпазоне тэмператур, аднак занадта высокая ці занадта
нізкая тэмпература ў памяшканні можа паўплываць на працэс выпечкі хлеба.
Найбольш аптымальная тэмпература ў памяшканні павінна быць у межах ад 15 да 34°С.
Перад выкарыстаннем хлебапечкі ўключыце яе без устаноўкі формы для выпечкі (7).
Зачыніце вечка (3), устаўце вілку сеткавага шнура ў электрычную разетку і ўключыце хлебапечку,
усталяваўшы выключальнік (6) у становішча «I». Прагучыць працяглы гукавы сігнал, на дысплеі (2) з'явяцца
нумар першай праграмы (29), паказанні часу працы «3:30» (30) і знакі (24 і 18), якія адлюстроўваюць
стандартныя ўстаноўкі выпечкі (колер скарыначкі - «СЯРЭДНЯЯ», вага 1000 г).
Паўторнымі націскамі кнопкі (12) «МЕНЮ» выбярыце праграму «12» «ВЫПЕЧКА», націсніце кнопку (13)
«СТАРТ/СТОП» і дайце прыладзе папрацаваць на працягу 10 хвілін.
Нататка: - Пры першым выкарыстанні магчыма з›яўленне паху ад награвальнага элемента, гэта дапушчальна.
Праз 10 хвілін выключыце хлебапечку, націснуўшы і ўтрымліваючы кнопку (13) «СТАРТ/СТОП», выміце
вілку сеткавага шнура з разеткі.
Адкрыйце вечка (3) за ручкі (5) і дайце прыладзе астыць.
ВЫКАРЫСТАННЕ ПРЫЛАДЫ
Устанавіце лопасць (8) на вось формы (7).
Беларуская
95

Werbung

Inhaltsverzeichnis
loading

Inhaltsverzeichnis