Herunterladen Inhalt Inhalt Diese Seite drucken

Vitek VT-1992 W Betriebsanleitung Seite 84

Inhaltsverzeichnis

Werbung

Verfügbare Sprachen
  • DE

Verfügbare Sprachen

  • DEUTSCH, seite 14
Беларускi
ВЫКАРЫСТАННЕ ПРЫЛАДЫ
– Ўсталюйце лопасць (7) на восі формы (6).
Нататка: Перад усталёўкай пажадана змазаць лопасць (7) маслам, каб у далейшым пазбегнуць траплення
пад яе цеста і палегчыць выдаленне лопасци (7) з прыгатаванага хлеба.
– Змясціце інгрэдыенты ў форму (6) у той паслядоўнасці, якая апісана ў рэцэпце. Звычайна інгрэдыенты
змяшчаюцца ў наступнай паслядоўнасці:
1. вадкасці,
2. сыпкія інгрэдыенты (цукар, соль, мука),
3. дрожджы і разрыхляльнік.
Нататка: Дрожджы не павінны датыкацца з вадкасцямі ці соллю да замесу цеста. Зрабіце пальцам
паглыбленне ў муцэ і змясціце ў яго дрожджы.
– Калі на паверхню формы (6) прасыпаліся прадукты ці праліліся вадкасці,яе неабходна выдаліць.
– Форму (6) вазьміце за ручку і ўсталюйце ў працоўную камеру.
– Зачыніце вечка (3).
– Уключыце хлебапечку ў электрычную разетку.
– Паўторнымі націскамі кнопкі (11) «МЕНЮ» абярыце неабходную праграму.
– Паўторнымі націскамі кнопкі (12) «ВАГА ВЫПЕЧКІ» і (15) «КОЛЕР СКАРЫНАЧКІ» ўсталюйце вагу баханкі і
колер скарыначкі.
– Усталюйце час адтэрміноўкі націскамі кнопак (13) «+» і (14) «-».
Нататка: Прапусціце ўсталёўку часу адтэрміноўкі, калі жадаеце пачаць прыгатаванне неадкладна.
– Для запуску праграмы націсніце кнопку (16) «СТАРТ/СТОП».
– Пра завяршэнне праграмы паведамляюць 15 паслядоўных гукавых сігналаў.
– Пасля завяршэння праграмы прылада аўтаматычна пераходзіць у рэжым падагрэву (акрамя праграм 8
-12), на дысплеі (2) з'явяцца стрэлка насупраць знака (20), знакі «0:00» (28), пры гэтым двукроп'е пачне
міргаць.
– Па канчатку цыклу падагрэву прагучыць гукавы сігнал, на дысплеі (2) адлюструюцца стандартныя налады
завершанай праграмы.
– Для адмены падагрэву націсніце і ўтрымлівайце кнопку (16) «СТАРТ/СТОП». Прагучыць кароткі гукавы
сігнал, праз некаторы час дысплей (2) загасне.
– Выміце вілку сеткавага шнура з электрычнай разеткі.
– Надзеньце тэрмаахоўныя кухонныя рукавіцы, адкрыйце вечка (3), вазьміце форму (6) за ручку і пацягніце
ўгару.
– Дайце форме астыць на працягу 10 хвілін.
– Адлучыце выпечку ад сценак і дна формы (6), выкарыстоўваючы кухонную лапатку з антыпрыгарным
пакрыццём.
– Для вымання хлеба перавярніце форму (6) і асцярожна патрасіце.
– Выміце лопасць (7) з хлеба пры дапамозе кручка (10) і дайце хлебу астыць на працягу 10 хвілін.
– Хлеб рэжце вострым хлебным нажом.
ВАЖНЫЯ РЭКАМЕНДАЦЫІ
Інгрэдыенты
Мука
Ўласцівасці мукі вызначаюцца не толькі гатункам, але і ўмовамі гадоўлі збожжа, спосабам апрацоўкі і
захоўвання. Спрабуйце выпякаць хлеб з мукі розных вытворцаў і марак і знайдзіце тую, якая задавальняе
вашым запатрабаванням. Асноўныя віды пякарнай мукі з'яўляюцца пшанічная і жытняя мука. Пшанічная
мука знаходзіць шырэйшае ўжыванне, што абумоўлена прыемнымі смакавымі якасцямі і высокай харчовай
каштоўнасцю вырабаў з пшанічнай мукі.
Пякарная мука
Пякарная (рафінаваная) мука, якая складаецца толькі з унутранай часткі збожжа, утрымоўвае максімальную
колькасць клейкавіны, якая забяспечвае эластычнасць мякішу і прадухіляе апад хлеба. Выпечка з пякарнай
мукі атрымліваецца больш пышнай.
Цэльназернавая мука (абіўная)
Цэльназернавую (абіўную) муку атрымліваюць шляхам перамолвання суцэльных зерняў пшаніцы разам
з абалонкай. Гэты гатунак мукі адрозніваецца падвышанай пажыўнай каштоўнасцю. Цэльназернавы хлеб
звычайна атрымліваецца меншага памеру. Для паляпшэння спажывецкіх уласцівасцяў хлеба цэльназернавую
муку часта змешваюць з пякарнай мукой.
Кукурузная і аўсяная мука
Для паляпшэння тэкстуры хлеба і надання яму дадатковых смакавых якасцяў змешвайце пшанічную ці
жытнюю муку з кукурузнай ці аўсянай мукой.
VT-1992.indd 84
84
12.09.2012 16:19:30

Werbung

Inhaltsverzeichnis
loading

Inhaltsverzeichnis