Herunterladen Inhalt Inhalt Diese Seite drucken

LG MU2R15 Bedienungs- Und Montageanleitung Seite 320

Vorschau ausblenden Andere Handbücher für MU2R15:
Inhaltsverzeichnis

Werbung

Verfügbare Sprachen
  • DE

Verfügbare Sprachen

  • DEUTSCH, seite 49
МЕРЫ БЯСПЕКІ
8
• Не дапускайце дамешвання паветра ці газу, адрозных ад прызначаных для выкарыстання ў
сістэме. Пападанне ў ахаладжальную сістэму паветра прывядзе да празмерна высокага ціску,
вынікам якога стане пашкоджанне абсталявання ці траўмы.
• Пры ўцечцы газу падчас усталявання неабходна неадкладна праветрыць памяшканне.
У адваротным выпадку гэта можа зашкодзіць здароўю.
• Дэмантаж блока, работы з ахаладжальнікам і адпаведнымі дэталямі неабходна праводзіць у
адпаведнасці з мясцовымі і дзяржаўнымі стандартамі.
• Замяніце ўсе батарэі ў пульце дыстанцыйнага кіравання на элементы аднаго тыпу. Не змешвайце старыя і
новыя батарэі ці батарэі розных тыпаў. Існуе рызыка ўзнікнення пажару ці пашкоджання прылады.
• Забаронена перазараджаць паўторна і разбіраць батарэі. Забаронена ўтылізаваць батарэі з
дапамогай агню. Яны могуць загарэцца ці ўзарвацца.
• Калі вадкасць з батарэй патрапіць на скуру ці адзенне, неабходна старанна прамыць іх чыстай
вадой. Забаронена карыстацца пультам дыстанцыйнага кіравання пры выцяканні вадкасці з
батарэй. Хімічныя рэчывы з батарэй могуць выклікаць апёкі ці нанесці іншую шкоду здароўю.
• Калі вадкасць з батарэй трапіць у рот, яго трэба добра прамыць і звярнуцца да доктара. Інакш
гэта можа выклікаць сур'ёзныя наступствы для здароўя.
• Забаронена запускаць кандыцыянер на працягу доўгага часу пры высокай вільготнасці і адчыненых дзвярах ці
акне. Гэта можа прывесці да кандэнсацыі вільгаці і намакання ці пашкоджання мэблі.
• Халодная ці гарачая плыні паветра не павінны ўздзейнічаць на вашую скуру, дзяцей ці расліны.
Гэта можа нанесці шкоду здароўю.
• Забаронена піць ваду, якая выцякае з прылады. Гэта негігіенічна і можа мець сур' ё зныя наступствы для здароўя.
• Неабходна карыстацца ўстойлівай табурэткай ці лесвіцай падчас чысткі, абслугоўвання ці
рамонту прылады на вышыні. Будзьце асцярожныя, каб пазбегнуць траўмаў.
• Прылада павінна захоўвацца так, каб не дапусціць механічнага пашкоджання.
• Абслугоўванне трэба выконваць толькі так, як рэкамендуецца вытворцам абсталявання. Абслугоўванне
і рамонт, якія патрабуюць дапамогі іншага работніка з адпаведнай кваліфікацыяй, павінны выконвацца
пад наглядам асобы, якая ведае, як абыходзіцца з вогненебяспечнымі холадагентамі.
• Падчас мантажу трубак трэба выкарыстоўваць мінімальную іх колькасць.
• Калі механічныя злучальнікі паўторна выкарыстоўваюцца ўнутры памяшкання, трэба замяніць
дэталі, прызначаныя для ўшчыльнення.
• Калі злучэнні з развальцоўкай паўторна выкарыстоўваюцца ўнутры памяшкання, трэба яшчэ раз
зрабіць развальцоўку такіх частак.
• Сродкі для адключэння павінны быць уключаны ў стацыянарнай праводцы ў адпаведнасці з
правіламі праводкі.
• Дадзеная прылада не прызначана для выкарыстання асобамі (у тым ліку дзецьмі) са зніжанымі
фізічнымі, сенсарнымі і разумовымі здольнасцямі, або якім бракуе вопыту і ведаў, за
выключэннем выпадкаў атрымання інструкцыі па карыстанні прыладай ад адказнай за іх бяспеку
асобы, ці працы пад яе наглядам.
• Дзеці ва ўзросце ад 8 гадоў і асобы з абмежаванымі фізічнымі, сэнсарнымі і разумовымі здольнасцямі або з
недастатковым вопытам і ведамі могуць карыстацца прыладай пры ўмове адпаведнага нагляду або
навучання, як бяспечна карыстацца прыладай, і разумення небяспечнасцей. Дзецям забараняецца гуляць з
прыладай. Не дазваляйце дзецям чысціць і абслугоўваць прыладу без нагляду.

Werbung

Inhaltsverzeichnis
loading

Inhaltsverzeichnis