Herunterladen Inhalt Inhalt Diese Seite drucken

LG MU2R15 Bedienungs- Und Montageanleitung Seite 318

Vorschau ausblenden Andere Handbücher für MU2R15:
Inhaltsverzeichnis

Werbung

Verfügbare Sprachen
  • DE

Verfügbare Sprachen

  • DEUTSCH, seite 49
МЕРЫ БЯСПЕКІ
6
• Забаронена ўжываць прыладу працяглы час у цесным памяшканні. Рэгулярна праводзьце
вентыляцыю. Магчымы дэфіцыт кіслароду, што зашкодзіць вашаму здароўю.
• Забаронена адчыняць пярэднюю рашотку прылады падчас эксплуатацыі. (Забаронена
дакранацца да электрастатычнага фільтра, пры яго наяўнасці.) Існуе рызыка атрымання
фізічнага пашкоджання, электрычнага ўдару ці парушэння працы прылады.
• Калі з боку прылады пачуецца незвычайны гук, з'явіцца пах ці дым, неадкладна павярніце
выключальнік у непрацоўнае становішча ці адлучыце кабель сілкавання. Існуе рызыка
атрымання электрычнага ўдару ці ўзнікнення пажару.
• Час ад часу праветрывайце памяшканне з прыладай, калі яна эксплуатавалася разам з плітой,
награвальнай прыладай і да т. п. Магчымае ўзнікненне дэфіцыту кіслароду, што зашкодзіць здароўю.
• Калі не плануеце ўжываць прыладу на працягу доўгага часу, адлучыце штэпсельную вілку ці
павярніце выключальнік у непрацоўнае становішча. Існуе рызыка пашкоджання выраба,
парушэння працы выраба ці выпадковага ўключэння.
• Неабходна пераканацца, што ніхто (асабліва дзеці) не можа наступіць ці ўпасці на знешні блок.
Гэта можа прывесці да атрымання траўмы ці пашкоджання прылады.
• Пазбягайце выпадкаў адлучэння ці пашкоджання кабелю сілкавання падчас эксплуатацыі. Існуе
рызыка ўзнікнення пажару ці атрымання электрычнага ўдару.
• Забаронена ставіць рэчы на кабель сілкавання. Існуе рызыка ўзнікнення пажару ці атрымання
электрычнага ўдару.
• У выпадку ўцечкі гаручага газу выключыце падачу газу і адчыніце акно для вентыляцыі, перш
чым уключаць прыладу. Забаронена ўжываць тэлефон ці ўключаць і выключаць пераключальнікі.
Існуе рызыка ўзнікнення выбуху ці пажару.
• Неабходна карыстацца ўстойлівай табурэткай ці лесвіцай падчас чысткі, абслугоўвання ці
рамонту прылады на вышыні. Будзьце асцярожныя, каб пазбегнуць траўмаў.
• Неабходна праводзіць перыядычныя (часцей за адзін раз на год) чысткі цеплаахоўніка ад пылу і
часцінак солі з ужываннем вады.
• Пры ўцечцы газу падчас усталявання неабходна неадкладна праветрыць памяшканне.
У адваротным выпадку гэта можа зашкодзіць здароўю.
УВАГА!
!
Устаноўка
• Для пад'ёму і пераносу прылады неабходна два ці больш чалавек. Асцерагайцеся атрымання
траўмаў.
• Забаронена ўсталёўваць выраб ў месцах, дзе магчыма непасрэднае ўздзеянне на яе марскога
ветру (салявога туману). Гэта можа выклікаць карозію выраба.
• Усталюйце зліўны шланг, каб забяспечыць належны зліў вады. Ненадзейнае падлучэнне можа
прывесці да ўцечкі вады.
• Утрымлівайце прыладу ў гарызантальным становішчы нават падчас усталявання. Спосаб
пазбегнуць вібрацыі ці шуму.
• Не ўсталёўвайце прыладу ў месцах, дзе шум ці гарачае паветра ад знешняга блока могуць
зашкодзіць навакольным ці патурбаваць іх. Гэта можа зашкодзіць суседзям і прывесці да сваркі.

Werbung

Inhaltsverzeichnis
loading

Inhaltsverzeichnis