Herunterladen Inhalt Inhalt Diese Seite drucken

LG MU2R15 Montageanleitung Seite 424

Vorschau ausblenden Andere Handbücher für MU2R15:
Inhaltsverzeichnis

Werbung

Verfügbare Sprachen
  • DE

Verfügbare Sprachen

  • DEUTSCH, seite 130
• Для ачысткі карыстайцеся мяккай анучай. Забаронена ўжыванне агрэсіўных
мыйных сродкаў, растваральнікаў, паліванне вадой і інш. Існуе рызыка ўзнік-
нення пажару, атрымання электрычнага ўдару ці пашкоджання пластыкавых дэ-
таляў прылады.
• Забаронена дакранацца да металічных дэталяў блока падчас вымання паветра-
нага фільтра. Існуе рызыка атрымання траўмы.
• Забаронена наступаць на прыладу ці класці на яе любыя прадметы. (знешнія
блокі) Існуе рызыка атрымання траўмаў людзьмі ці няспраўнасці прылады.
• Пасля чысткі заўсёды неабходна надзейна ўсталёўваць фільтр. Фільтр трэба
чысціць раз на два тыдні альбо пры неабходнасці часцей. Брудны фільтр зніжае
эфектыўнасць прылады.
• Падчас працы прылады забаронена ўстаўляць рукі ці іншыя рэчы ва ўваходную
ці выхадную адтуліны. Вострыя і рухомыя дэталі прылады могуць нанесці
траўму.
• Падчас распакоўвання і ўсталявання прылады неабходна праяўляць асцярож-
насць. Вострыя краі могуць нанесці траўмы.
• Пры ўцечцы ахаладжальнага газу падчас рамонту забаронена дакранацца да
яго. Ахаладжальны газ можа выклікаць абмаражэнне (тэрмічны апёк).
• Не нахіляйце прыладу падчас дэмантажу ці паўторнага ўсталявання. Магчымае
праліванне накопленага ўнутры кандэнсату.
• Не дапускайце дамешвання паветра ці газу, адрозных ад прызначаных для вы-
карыстання ў сістэме. Пападанне ў ахаладжальную сістэму паветра прывядзе
да празмерна высокага ціску, вынікам якога стане пашкоджанне абсталявання ці
траўмы.
• Пры ўцечцы газу падчас усталявання неабходна неадкладна праветрыць па-
мяшканне. У адваротным выпадку гэта можа зашкодзіць здароўю.
• Дэмантаж блока, работы з ахаладжальнікам і адпаведнымі дэталямі неабходна
праводзіць у адпаведнасці з мясцовымі і дзяржаўнымі стандартамі.
• Замяніце ўсе батарэі ў пульце дыстанцыйнага кіравання на элементы аднаго
тыпу. Не змешвайце старыя і новыя батарэі ці батарэі розных тыпаў. Існуе ры-
зыка ўзнікнення пажару ці пашкоджання прылады.
• Забаронена перазараджаць паўторна і разбіраць батарэі. Забаронена ўтыліза-
ваць батарэі з дапамогай агню. Яны могуць загарэцца ці ўзарвацца.
• Калі вадкасць з батарэй патрапіць на скуру ці адзенне, неабходна старанна пра-
мыць іх чыстай вадой. Забаронена карыстацца пультам дыстанцыйнага кіра-
вання пры выцяканні вадкасці з батарэй. Хімічныя рэчывы з батарэй могуць
выклікаць апёкі ці нанесці іншую шкоду здароўю.
ВАЖНЫЯ ПРАВІЛЫ БЯСПЕКІ
7

Werbung

Inhaltsverzeichnis
loading

Inhaltsverzeichnis