Herunterladen Inhalt Inhalt Diese Seite drucken

Vitek VT-1654 W Betriebsanweisung Seite 90

Inhaltsverzeichnis

Werbung

Verfügbare Sprachen
  • DE

Verfügbare Sprachen

  • DEUTSCH, seite 15
Беларуская
Прадукты і посуд для прыгатавання прадуктаў трэба ставіць толькі на шкляны паддон (5).
Падчас працы печы шкляны паддон (5) можа круціцца па гадзіннікавай стрэлцы або супраць яе.
Пры ўзнікненні трэшчын або сколаў на шкляным паддоне (5) неадкладна замяніце яго.
УСТАЛЯВАННЕ ПЕЧЫ
– Перад падключэннем мікрахвалевай печы пераканайцеся ў тым, што рабочае напружанне і спажываная
магутнасць адпавядаюць параметрам электрычнай сеткі.
– Падключайце мікрахвалевую печ да электрычнай разеткі, якая мае надзейнае зазямленне.
– Усталюйце мікрахвалевую печ на цвёрдую плоскую паверхню, здольную вытрымаць яе вагу і максімальную
вагу прадуктаў, якія будуць у ёй гатавацца.
– Не ўсталёўвайце печ ў месцах з павышанай вільготнасцю і высокай тэмпературай, а таксама паблізу
лёгкаўзгаральных прадметаў.
– Усталёўвайце печ ў недасяжным для дзяцей месцы.
– Усталюйце печ так, каб ад сцяны да задняй і бакавых сценак печы заставалася адлегласць не менш за 20
см, а вольная прастора над печчу складала не менш за 30 см.
– Не знімайце апорныя ножкі з днішча мікрахвалевай печы.
– Не закрывайце вентыляцыйныя адтуліны на корпусе мікрахвалевай печы.
– Трэба размяшчаць мікрахвалевую печ воддаль ад тэлевізійных прыёмнікаў і радыёпрыёмнікаў, каб
пазбегнуць з'яўлення перашкод падчас прыёму тэле- і радыёсігналаў.
ПАПЯРЭДЖАННЕ:
У выпадку выхаду з ладу мікрахвалевай печы па віне ўладальніка ён пазбаўляецца права на
бясплатнае гарантыйнае абслугоўванне і рамонт.
ЭКСПЛУАТАЦЫЯ ПЕЧЫ
Усталяванне бягучага часу
1. Устаўце вілку сеткавага шнура ў электрычную разетку, на дысплэі (7) адлюструюцца сімвалы «1:00». Вы
можаце ўсталяваць час у інтэрвале ад «0:00» да «23:59».
2. Націсніце на кнопку (13) «Гадзіннік», загарыцца сімвал фармату адлюстравання часу: 12 гадзін («hr12»)
або 24 гадзіны («hr24»).
3. Паўторнымі націсканнямі на кнопку (13) «Гадзіннік» выберыце патрэбны фармат адлюстравання часу.
4. Кнопкамі (9) усталюйце бягучы час:
«10 сек.» - наладжванне часу ў хвілінах з крокам 1 хвіліна,
«1 Хвіл.» - наладжванне часу ў хвілінах з крокам 10 хвілін,
«10 Хвіл.» - наладжванне часу ў гадзінах.
5. Для захавання наладаў націсніце на кнопку (13) «Гадзіннік».
Заўвагі:
- Калі гадзіннік не наведзены, бягучы час адлюстроўвацца не будзе.
- Калі вы не захавалі налады, то праз 20 секунд пасля апошняга націску кнопак усталявання адбываецца
зварот да папярэдніх значэнняў.
- Калі падчас наладжвання часу вы націснеце на кнопку (15) «Паўза/Скасаваць», прылада вернецца да
папярэдніх наладаў.
- Для прагляду бягучага часу падчас прыгатавання націсніце на кнопку (13) «Гадзіннік».
ПРЫГАТАВАННЕ ПРАДУКТАЎ У ЗВЧ-ПЕЧЫ
Перш чым пачаць прыгатаванне, задайце патрэбны рэжым прыгатавання, узровень магутнасці мікрахваль,
працягласць прыгатавання або выберыце праграму аўтаматычнага прыгатавання.
Агульныя звесткі
– Устаўце вілку сеткавага шнура ў электрычную разетку і усталюйце на дысплэі (7) бягучы час.
– Адчыніце дзверцы печы і змясціце прадукты ў працоўную камеру. Каб прадухіліць забруджанне працоўнай
камеры, накрыйце прадукты засцерагальнай пластыкавай накрыўкай (21). Зачыніце дзверцы печы.
– Наладзьце праграму прыгатавання прадуктаў або выберыце праграму аўтаматычнага прыгатавання (гл.
ніжэй).
– Для скасавання наладаў націсніце на кнопку (15) «Паўза/Скасаваць» і паўторна запраграмуйце прыладу.
– Завяршыўшы наладжванне, уключыце рэжым прыгатавання, націснуўшы кнопку (16) «Старт/Хуткі старт».
– Калі прыгатаванне прадуктаў будзе скончана, прагучаць чатыры гукавыя сігналы, пры гэтым прылада
адключыцца.
VT1654_china.indd 90
90
15.11.2013 11:11:49

Werbung

Inhaltsverzeichnis
loading

Inhaltsverzeichnis