Herunterladen Inhalt Inhalt Diese Seite drucken

Vitek VT-1654 W Betriebsanweisung Seite 86

Inhaltsverzeichnis

Werbung

Verfügbare Sprachen
  • DE

Verfügbare Sprachen

  • DEUTSCH, seite 15
Беларуская
знаходзяцца пад кантролем або не праінструктаваны пра выкарыстанне печы асобай, адказнай за
іх бяспеку!
ПАПЯРЭДЖАННЕ: Вонкавыя паверхні печы схільныя да нагрэву падчас працы печы.
ПАПЯРЭДЖАННЕ: Тэмпература ўнутраных паверхняў працоўнай камеры можа быць высокай падчас
працы прылады.
УВАГА! ПАДЧАС ПРАЦЫ ПРЫБОРА Ў КАМБІНАВАНЫМ РЭЖЫМЕ З-ЗА ВЫСОКІХ ТЭМПЕРАТУР ДЗЕЦІ
ДАПУСКАЮЦЦА ДА КІРАВАННЯ ПЕЧЧУ ТОЛЬКІ ПАД НАГЛЯДАМ АДКАЗНЫХ ДАРОСЛЫХ!
Трэба рэгулярна чысціць печ і выдаляць усе рэшткі ежы.
Недастатковая чысціня печы можа прывесці да пашкоджання паверхні, што можа скараціць тэрмін службы
прыбора і прывесці да ўзнікнення небяспечнай сітуацыі.
Прыбор не прызначаны для прывядзення ў дзеянне вонкавым таймерам або асобнай сістэмай
дыстанцыйнага кіравання.
Гэты прыбор прызначаны для выкарыстання ў бытавых і аналагічных умовах, такіх як:
– кухні для супрацоўнікаў у крамах, офісах і іншых службовых памяшканнях;
– сядзібы;
– кліентамі ў гасцініцах, матэлях і іншых памяшканнях, звязаных з пражываннем;
– у гасцініцах з умовамі пражывання тыпу «ложак і сняданак».
Мікрахвалевая печ прызначана для разагравання ежы і напояў. Сушэнне ежы або адзення і падагрэў грэлак,
шлёпанцаў, губак, вільготнай тканіны і падобных прадметаў можа несці ў сабе рызыку пашкоджання,
узгарання або пажару.
Прыбор не павінен размяшчацца ў шафе.
МЕРЫ БЯСПЕКІ
Перад пачаткам эксплуатацыі электрапрыбора ўважліва прачытайце гэтую інструкцыю па эксплуатацыі і
захавайце яе для выкарыстання ў якасці даведачнага матэрыялу.
Выкарыстоўвайце прыладу толькі па яе прамым прызначэнні, як выкладзена ў гэтай інструкцыі. Няправільнае
абыходжанне з прыборам можа прывесці да яго паломкі, прычынення шкоды карыстальніку ці яго маёмасці.
Каб пазбегнуць апёкаў, паражэння электрычным токам, пажару, уздзеяння ўцечкі мікрахвалевага
выпраменьвання і прычынення шкоды здароўю трэба выконваць найважнейшыя правілы бяспекі,
прыведзеныя ніжэй.
Перад першым уключэннем печы пераканайцеся ў тым, што напружанне ў электрычнай сетцы адпавядае
напружанню, якое пазначана на корпусе прылады.
Выкарыстоўвайце мікрахвалевую печ толькі па яе непасрэдным прызначэнні, як выкладзена у гэтай
інструкцыі.
Мікрахвалевая печ прызначана для прыгатавання ежы і разагравання гатовых страваў.
Не ўключайце печ без прадуктаў.
Каб пазбегнуць рызыкі ўзгарання ў працоўнай камеры печы:
падчас разагравання ежы ў пластыкавай або папяровай упакоўцы сачыце за працэсам разагравання, каб
не дапусціць узгарання ўпакоўкі;
перш чым змясціць у печ папяровыя або пластыкавыя пакеты, выдаліце з іх драцяныя закруткі (фіксатары);
калі адбылося ўзгаранне знутры печы, неадкладна выключыце яе, адлучыце ад электрасеткі і пакіньце
дзверцы зачыненымі, каб не даць агню распаўсюдзіцца;
не выкарыстоўвайце працоўную камеру печы для захоўвання якіх-небудзь прадметаў, не пакідайце ў ёй
паперу або прадукты.
Прылада не прызначаная для прывядзення ў дзеянне вонкавым таймерам або асобнай сістэмай
дыстанцыйнага кіравання.
Посуд папярэдне праверце на прыдатнасць для выкарыстання ў мікрахвалевай печы.
Посуд можа моцна награвацца, атрымліваючы цяпло ад прадуктаў, якія гатуюцца, таму трэба карыстацца
кухоннымі рукавіцамі або прыхваткамі.
Будзьце асцярожныя, калі вымаеце посуд з печы, бо бурнае закіпанне вадкасцяў можа адбывацца ўжо
пасля завяршэння іх разагравання ў мікрахвалевай печы.
Забараняецца гатаваць і разаграваць у мікрахвалевай печы яйкі ў шкарлупіне і яйкі, звараныя ўкрутую, бо
яны могуць выбухнуць з-за павышэння ўнутранага ціску.
VT1654_china.indd 86
86
15.11.2013 11:11:49

Werbung

Inhaltsverzeichnis
loading

Inhaltsverzeichnis