МІКРАХВАЛЕВАЯ ПЕЧ
Інструкцыя па эксплуатацыі
Апісанне
1. Дзверцы печы з зашчапкамі
2. Назіральнае акно
3. Апора шклянога паддона
4. Ролікавае кольца
5. Шкляны паддон
6. Месца выхаду ЗВЧ-хваль
7. Дысплэй
8. Панэль кіравання
Панэль кіравання
9. Кнопкі «10 Сек.»/ «1 Хвіл./Вага»/ «10 Хвіл.»
10. Кнопка «Меню»
11. Кнопка «Дзіцячае меню»
Увага!
Для дадатковай аховы у ланцуг сілкавання мэтазгодна ўсталяваць прыладу засцерагальнага адключэння
(ПЗА) з намінальным токам спрацоўвання, які не будзе перавышаць 30 мА; для ўсталявання ПЗА трэба
звярнуцца да спецыяліста.
ЗАСЦЯРОГІ, ЯКІЯ ТРЭБА ВЫКОНВАЦЬ, КАБ НЕ ПАДПАДАЦЬ ПАД РЫЗЫКУ ЎЗДЗЕЯННЯ
МІКРАХВАЛЕВАЙ ЭНЕРГІІ
•
Забараняецца эксплуатацыя печы з адчыненымі дзверцамі, бо ўздзеянне мікрахвалевага выпраменьвання
ўяўляе небяспеку.
•
Не ўносьце змен у электрычныя ланцугі засцерагальных блакіровак дзверцаў печы.
•
Не змяшчайце якія-небудзь прадметы паміж корпусам печы і яе дзверцамі, старанна выдаляйце
забруджанні або рэшткі мыйнага сродку з унутранай паверхні дзверцаў.
•
Месца выхаду ЗВЧ-хваль (6) закрыта слюдзяной пласцінай, не выдаляйце пласціну і сачыце за яе
чысцінёй.
•
Не выкарыстоўвайце пашкоджаную печ; асабліва важна, каб дзверцы печы належным чынам зачыняліся.
•
Сачыце за тым, каб не было:
– пашкоджанняў дзверцаў (напрыклад, калі яны пагнутыя),
– пашкоджанняў шарніраў і зашчапак (калі яны зламаныя або аслабленыя),
– пашкоджанняў рашоткі экранавання з унутранага боку назіральнага акна.
•
Рэгулявання або рамонт печы павінны ажыццяўляцца толькі адмыслоўцамі аўтарызаванага
(упаўнаважанага) сэрвіснага цэнтра.
ВАЖНЫЯ ПРАВІЛЫ БЯСПЕКІ
УВАЖЛІВА ПРАЧЫТАЙЦЕ ІНСТРУКЦЫЮ І ЗАХАВАЙЦЕ ЯЕ ДЛЯ ВЫКАРЫСТАННЯ Ў ЯКАСЦІ ДАВЕДАЧНАЙ
ІНФАРМАЦЫІ
УВАГА! Пры пашкоджання дзверцаў або дзвярных ушчыльненняў не трэба выкарыстоўваць печ да
выпраўлення няспраўнасці кампетэнтным персаналам!
УВАГА! Усе работы па абслугоўванні і рамонце прыбора, звязаныя са зняццем вечкаў, што
забяспечваюць засцярогу ад уздзеяння мікрахвалевай энергіі, павінны выконвацца толькі
адмыслоўцамі!
УВАГА! Вадкасці і іншыя прадукты нельга разаграваць у зачыненых ёмістасцях, каб пазбегнуць
выбуху ўпакоўкі!
УВАГА! Выкарыстанне печы дзецьмі без нагляду дазваляецца толькі ў выпадку, калі ім былі дадзеныя
адпаведныя і зразумелыя інструкцыі пра бяспечнае карыстанне печчу і тыя небяспекі, якія могуць
узнікнуць у выпадку яе няправільнай эксплуатацыі!
УВАГА! Пры пашкоджанні сеткавага шнура яго замену трэба ажыццяўляць у аўтарызаваным
сэрвісным цэнтры!
УВАГА! ЗВЧ-печ не прызначана для выкарыстання асобамі (уключаючы дзяцей) з паніжанымі
фізічнымі або разумовымі здольнасцямі або пры адсутнасці ў іх досведу або ведаў, калі яны не
VT1654_china.indd 85
Беларуская
12. Кнопка «Меню функцый»
13. Кнопка ўсталявання часу «Гадзіннік»
14. Кнопка «Мікрахвалі»
15. Кнопка «Паўза/Скасаваць»
16. Кнопка «Старт/Хуткі старт»
17. Кнопка «Комбі»
18. Кнопка «Адкладзены старт»
19. Кнопка «Грыль»
Аксесуары
20. Рашотка грыля (выкарыстоўваецца толькі ў
рэжыме «Грыль»)
21. Засцерагальная пластыкавая накрыўка
85
15.11.2013 11:11:49