Herunterladen Inhalt Inhalt Diese Seite drucken

Vitek VT-4209 BW Betriebsanweisung Seite 55

Inhaltsverzeichnis

Werbung

Verfügbare Sprachen
  • DE

Verfügbare Sprachen

  • DEUTSCH, seite 12
МУЛЬТЫВАРКА-ХЛЕБАПЕЧКА 5G
Універсальная мультыварка з 83 праграмамі прыгатавання прадуктаў. Асноўныя
праграмы прыгатавання прадуктаў – мультыповар, выпечка хлеба, смажанне ў
фрыцюры, прыгатаванне ёгурту або тварагу.
Апісанне
1. Кошык для смажання ў фрыцюры
2. Форма для выпечкі хлеба
3. Кручок для вымання лопасці (4)
4. Лопасць для замешвання цеста
5. Корпус мультываркі
6. Дысплей
7. Панэль кіравання
8. Клавіша адкрыцця вечка
9. Вечка
10. Назіральнае акенца
11. Паравы клапан
12. Адтуліны для выхаду пары
13. Кантэйнер для збору кандэнсату
14. Награвальны элемент
15. Датчык тэмпературы
16. Гняздо для падключэння сеткавага шнура
17. Фіксатары ахоўнага экрана
18. Ахоўны экран
19. Шчыпцы для вымання чары
20. Чара
21. Вечка чары (20)
22. Мерная ёмістасць для хлебапечкі
23. Мерная ёмістасць для мультываркі
24. Мерная лыжка
25. Апалонік
26. Лапатка
27. Сеткавы шнур
28. Латок для гатавання на пары
29. Сетка для адкідвання тварагу
Панэль кіравання
30. Кнопка «МУЛЬТЫПОВАР»
31. Кнопка «МУЛЬТЫВАРКА»
32. Кнопка павелічэння наладжвальнага значэння «+»
33. Кнопка памяншэння наладжвальнага значэння «-»
34. Кнопка «ХЛЕБАПЕЧ»
35. Кнопка «СТАРТ/СТОП»
36. Кнопка «МЕНЮ»
37. Кнопка «ОК»
Увага!
Для дадатковай абароны мэтазгодна ў ланцугі сілкавання мультываркі усталяваць
прыладу ахоўнага адключэння (ПАА) з намінальным токам спрацоўвання, які не
перавышае 30 мА, для ўсталёўкі ПАА звярніцеся да спецыяліста.
МЕРЫ БЯСПЕКІ
Перад пачаткам эксплуатацыі мультываркі уважліва прачытайце сапраўдную
інструкцыю па эксплуатацыі і захавайце яе для выкарыстання ў якасці
даведкавага матэрыялу.
Выкарыстоўвайце мультыварку толькі па яе прамым прызначэнні, як выкладзена
ў дадзенай інструкцыі. Няправільны зварот з прыладай можа прывесці да яе
паломкі, прычынення шкоды карыстальніку або яго маёмасці.
Перад выкарыстаннем прылады ўважліва агледзьце сеткавы шнур і раздым для
падключэння сеткавага шнура, размешчаны на корпусе прылады, упэўніцеся
ў тым, што яны не маюць пашкоджанняў. Не выкарыстоўвайце прыладу пры
наяўнасці пашкоджанняў сеткавага шнура або раздыма сеткавага шнура.
Перад уключэннем прылады ўпэўніцеся ў тым, што напружанне электрычнай
сеткі адпавядае працоўнаму напружанню прылады.
Сеткавы шнур забяспечаны «еўравілкай»; уключайце яе ў электрычную
разетку, якая мае надзейны кантакт зазямлення.
Пры падключэнні прылады да электрычнай сеткі не выкарыстоўвайце
перахаднікі.
Сачыце за тым, каб сеткавы шнур быў шчыльна ўстаўлены ў раздым на
корпусе прылады і ў электрычную разетку.
Выкарыстоўвайце толькі той сеткавы шнур, які ўваходзіць у камплект
пастаўкі, не выкарыстоўвайце сеткавы шнур ад іншых прылад.
Выкарыстоўвайце толькі тыя здымныя дэталі, якія ўваходзяць у камплект
пастаўкі.
Размяшчайце прыладу на роўнай цеплаўстойлівай паверхні, удалечыні ад
крыніц вільгаці, цяпла і адкрытага агню.
Забараняецца выкарыстоўваць прыбор па-за памяшканнямі.
Усталёўвайце прыладу так, каб доступ да электрычнай разеткі заўсёды быў
вольным.
Выкарыстоўвайце прыладу ў месцах з добрай вентыляцыяй.
Не падвяргайце прыладу ўздзеянню прамых сонечных промняў.
Не размяшчайце прыладу ў непасрэднай блізкасці ад сцяны і мэблі.
Адлегласць ад корпуса мультываркі да сцяны або да прадметаў мэблі
павінна быць не меней 20 см, вольная прастора над мультываркай павінна
быць не меней 30-40 см.
Не дапушчайце судотыку сеткавага шнура з гарачымі паверхнямі і вострымі
кантамі мэблі. Не дапушчайце пашкоджання ізаляцыі сеткавага шнура.
Забараняецца брацца за сеткавы шнур і вілку сеткавага шнура мокрымі
рукамі.
VT-4209_A4_NEV.indd 55
Адключаючы прыладу ад электрасеткі, ніколі не тузайце за сеткавы шнур,
вазьміцеся за сеткавую вілку і акуратна выміце яе з разеткі.
Не апускайце прыладу, сеткавы шнур і вілку сеткавага шнура ў ваду або ў
любыя іншыя вадкасці.
Калі прылада звалілася ў ваду, неадкладна выміце сеткавую вілку з
электрычнай разеткі, і толькі пасля гэтага можна дастаць прыладу з вады.
Па пытанні далейшага выкарыстання прылады звярніцеся ў аўтарызаваны
сэрвісны цэнтр.
Не ўстаўляйце староннія прадметы ў адтуліны для выхаду пары і сачыце
за тым, каб староннія прадметы не патрапілі паміж вечкам і корпусам
мультываркі.
Не пакідайце прыладу без нагляду, заўсёды выключайце прыладу і
адключайце яе ад электрычнай сеткі, калі вы ёй не карыстаецеся.
Ка пазбегнуць апёкаў, не нахіляйцеся над адтулінай для выхаду пары.
Будзьце выльмі асцярожныя, калі адчыняеце вечка мультываркі падчас і
непасрэдна пасля прыгатавання прадуктаў. Рызыка апёку парай!
Пры працы прылады ў праграме «Смажанне», каб пазбегнуць апёку
пырскамі гарачага алею, не нахіляйцеся над чарай параваркі.
Трымайце ў чысціні паравы клапан, у выпадку забруджвання чысціце яго.
Катэгарычна забараняецца эксплуатацыя прылады без усталяванай чары,
ахоўнага экрана і паравога клапана. Таксама забараняецца ўключаць
мультыварку без прадуктаў або без дастатковай колькасці вадкасці або
алею ў чары.
Забараняецца выкарыстоўваць мультыварку з пашкоджанай сіліконавай
пракладкай ахоўнага экрана.
Выконвайце рэкамендацыі па колькасці і аб'ёму сухіх прадуктаў і вадкасці.
Не вымайце чару падчас працы прылады.
Забараняецца змяшчаць або захоўваць у форме для выпечкі і чары
староннія прадметы.
Не ўсталёўвайце прыладу на іншыя бытавыя прыборы.
Не накрывайце мультыварку падчас працы.
Увага! Пры гатаванні прадуктаў на пары сачыце за ўзроўнем вадкасці ў чары,
далівайце ваду ў чару па меры неабходнасці. Не пакідайце прыладу без нагляду!
Забараняецца пераносіць прыладу падчас працы. Пераносьце мультыварку,
папярэдне адключыўшы яе ад электрычнай сеткі, выміце чару з прадуктамі
і дачакайцеся поўнага астывання мультываркі.
Падчас працы мультываркі награваецца верхняе вечка, чара, а таксама
дэталі корпуса, не дакранайцеся да іх, пры неабходнасці выняць гарачую
чару выкарыстоўвайце шчыпцы для вымання чары або кухонныя рукавіцы.
Падчас працы не дакранайцеся да гарачых паверхняў.
Не апускайце рукі ўнутр працоўнай камеры падчас працы.
Вымаючы гатовы хлеб, бярыцеся за ручку формы для выпечкі і
выкарыстоўвайце прыхваткі або тэрмаўстойлівыя кухонныя рукавіцы.
У пазбяганне пашкоджання антыпрыгарнага пакрыцця формы для выпечкі,
вымаючы хлеб, не выкарыстоўвайце вострыя або металічныя прадметы.
У выпадку няправільнага выкарыстання прылады (пры парушэнні пунктаў
дадзенага кіраўніцтва, або ў выпадку перавышэння часу прыгатавання),
магчыма падгаранне хлеба і з'яўленне дыму. У гэтым выпадку адключыце
прыладу, выміце вілку сеткавага шнура з разеткі. Перад выманнем формы
для выпечкі дачакайцеся поўнага астывання прылады.
Пры выкарыстанні мультываркі у рэжыме фрыцюрніцы, сачыце за тым, каб
узровень алею ў чары быў не ніжэй адзнакі «1 L» не вышэй адзнакі «2 L».
Максімальная вага прадуктаў не павінна перавышаць 700 грам.
Пры працы з гарачым алеем выкарыстоўвайце толькі тэрмаўстойлівае
кухоннае прыладдзе з цеплаізаляцыйнымі ручкамі.
Ніколі не злівайце алей, калі ён гарачы, дайце яму астыць.
Па магчымасці загружайце ў чару сухія прадукты, паколькі трапленне нават
невялікай колькасці вільгаці ў гарачы алей прыводзіць да распырсквання алею.
Не перагружайце прыладу прадуктамі. Гэта можа прывесці да іх узгарання.
У выпадку ўзгарання алею неадкладна адключыце прыладу ад электрасеткі
і накрыйце шчыльнай, па магчымасці негаручай, тканню.
НІ Ў ЯКІМ РАЗЕ НЕ ЗАЛІВАЙЦЕ АГОНЬ ВАДОЙ!
Не перамяшчайце прыладу датуль, пакуль алей для смажання цалкам не
астыў.
Рэгулярна рабіце чыстку прылады.
З меркаванняў бяспекі дзяцей не пакідайце поліэтыленавыя пакеты, якія
выкарыстоўваюцца ў якасці ўпакоўкі, без нагляду.
Увага! Не дазваляйце дзецям гуляць з поліэтыленавымі пакетамі або
плёнкай. Небяспека ўдушша!
Не дазваляйце дзецям, малодшым за 8 гадоў, дакранацца да корпуса
прылады, сеткавага шнура і вілкі сеткавага шнура падчас працы прылады.
Наглядайце за дзецьмі, каб не дапусціць выкарыстання прылады ў якасці
цацкі.
Будзьце асабліва ўважлівыя, калі паблізу ад прылады, якая працуе,
знаходзяцца дзеці да 8 гадоў або асобы з абмежаванымі магчымасцямі.
Дадзеная прылада не прызначана для выкарыстання дзецьмі, малодшымі
за 8 гадоў.
Дзеці, старэйшыя за 8 гадоў, і людзі з абмежаванымі магчымасцямі могуць
карыстацца прыладай, толькі калі яны знаходзяцца пад наглядам асобы,
якая адказвае за іх бяспеку, а таксама, калі ім былі дадзены адпаведныя
і зразумелыя інструкцыі аб бяспечным выкарыстанні прылады і тых
небяспеках, якія могуць узнікаць пры яе няправільным выкарыстанні.
Забараняецца выкарыстоўваць прыладу па-за памяшканнямі.
Каб пазбегнуць пашкоджанняў, перавозьце прыладу толькі ў завадской
ўпакоўцы.
Адключаючы прыладу ад электрасеткі, ніколі не тузайце за сеткавы шнур,
вазьміцеся за сеткавую вілку і акуратна выміце яе з электрычнай разеткі.
Забараняецца выкарыстоўваць прыладу пры наяўнасці пашкоджанняў
сеткавай вілкі або сеткавага шнура, калі яна працуе з перабоямі, а таксама
55
Беларуская
18.11.2013 9:43:00

Werbung

Inhaltsverzeichnis
loading

Inhaltsverzeichnis