lympha-mat
14
DIGITAL
Прынцып дзеяння прыбора lympha-mat ® DIGITAL Gradient
Прыбор lympha-mat ® DIGITAL Gradient выкарыстоўваецца для правядзення тэрапіі,
накіраванай на ліквідацыю лімфастазу і вянознага застою. Істотным паказчыкам
эфектыўнасці працы прыбора lympha-mat ® DIGITAL Gradient з'яўляецца стварэнне
перарывістага ціску. Манжэты дзейнічаюць на канечнасці (рукі і ногі) перарывістым
градыентным ціскам. 12 камер (або 24 камеры) манжэты па чарзе запаўняюцца
паветрам, пачынаючы ад ступні або кісці. Пры гэтым ціск, які ствараецца,
змяншаецца ў розных дыяпазонах ад першай да апошняй камеры. Такі градыентны
ціск для правядзення працэдуры стварае фізіялагічна эфектыўны перапад ціску.
Дзякуючы гэтаму забяспечваецца бесперашкодны адток вадкасці пад уздзеяннем
ціску, які ствараецца ў камерах з частковым перакрыццём, без зваротнага струменя.
градыент ціску, які памяншаецца
Паветраныя камеры запаўняюцца паветрам датуль, пакуль у самай верхняй
камеры не будзе дасягнуты патрэбны ціск. Затым адбываецца скід ціску
адначасова ва ўсіх паветраных камерах, і пасля паўзы цыкл напампоўвання
пачынаецца зноў. Перарывістая кампрэсія ўздзейнічае на асобныя пласты тканак
і змешчаныя ў іх крывяносныя і лімфатычныя сасуды.
У тканках ліквідуюцца застойныя з'явы, адток вянознай крыві і лімфы ўвесь час
стымулюецца, паляпшаюцца абмен рэчываў і газаабмен.
Рэкамендацыі па лячэнні
Падчас выканання працэдуры пацыент павінен заняць зручную пазіцыю
і расслабіцца. Ногі ці рукі пацыента, якія падлягаюць лячэнню, можна злёгку
прыпадняць для падтрымкі эфекту ад тэрапіі. У пачатку лячэння ціск у манжэце
павінен быць нізкім, пры неабходнасці яго можна павялічыць. Пры рэгуляванні
ціску (індыкатар «Pressure») неабходна сачыць за тым, каб пацыент не адчуваў
дыскамфорт або боль. Працэдура павінна быць расслабляльнай і прыемнай.