Herunterladen Inhalt Inhalt Diese Seite drucken

GRAPHITE 58G548 Betriebsanleitung Seite 98

Hammerbohrmaschine
Vorschau ausblenden Andere Handbücher für 58G548:
Inhaltsverzeichnis
Verfügbare Sprachen
  • DE

Verfügbare Sprachen

  • DEUTSCH, seite 36
УКЛЮЧЭННЕ / ВЫКЛЮЧЭННЕ
Напружанне ў сетцы павінна адпавядаць велічыні напружання, пазначанай на заводскай шыльдачцы
перфаратара.
Уключэнне – націсніце выключальнік (6) і ўтрымлівайце яго ў гэтым становішчы (Мал. B).
Выключэнне – адпусціце выключальнік (6).
Частата вярчэння шпіндэля рэгулюецца сілай націску на выключальнік (6).
ПЕРАКЛЮЧАЛЬНІК РЭЖЫМУ ПРАЦЫ
Перфаратар аснашчаны 4-функцыйным пераключальнікам рэжыму працы (4) і дазваляе выконваць свідраванне
без удару, свідраванне з ударам або дзяўбанне.
Перш чым пераводзіць пераключальнік рэжыму працы (4) у іншае становішча, уцісніце кнопку
фіксацыі (a) (Мал. C).
Паз. 0
= у гэтай пазіцыі можна ўсталяваць зубіла ў выбраным становішчы (сімвал зубіла)
Паз. 1
= звычайнае свідраванне/укручванне (сімвал свердла)
Паз. 2
= свідраванне з ударам (сімвал свердла і малатка)
Паз. 3
= дзяўбанне (сімвал зубіла і малатка)
Не спрабуйце пераводзіць пераключальнік рэжыму працы ў іншае становішча падчас працы рухавіка
перфаратара. Іначай перфаратар можа быць сур'ёзна пашкоджаны, а карыстальнік можа атрымаць траўму.
Пры свідраванні з ударам і дзяўбанні патрабуецца невялікае прыцісканне перфаратара. Празмернае прыцісканне
можа прывесці да непажаданага перавышэння нагрузкі на рухавік. Рэгулярна правярайце спраўнасць рабочых
інструментаў. Пры неабходнасці рабочыя інструменты трэба завастрыць або замяніць.
КІРУНАК ВЯРЧЭННЯ ЎПРАВА-ЎЛЕВА
Кірунак вярчэння шпіндэля перфаратара выбіраецца пераключальнікам кірунку вярчэння (5).
Вярчэнне ўправа – перавядзіце пераключальнік кірунку вярчэння (5) у крайняе левае становішча (Мал. B).
Вярчэнне ўлева – перавядзіце пераключальнік кірунку вярчэння (5) у крайняе правае становішча.
* Агаворка: у некаторых выпадках кірунку вярчэння можа адпавядаць іншае становішча пераключальніка кірунку вярчэння.
Кіруйцеся інфармацыяй з сімвалаў на пераключальніку ці на корпусе інструмента.
Забараняецца мяняць кірунак вярчэння, калі верціцца шпіндэль перфаратара. Перад запускам праверце,
ці знаходзіцца пераключальнік кірунку вярчэння ў правільным становішчы. Не трэба прымяняць левы
кірунак вярчэння пры ўключанай функцыі ўдару.
ІНДЫКАТАР ПАДАЧЫ НАПРУЖАННЯ
Пры ўключэнні перфаратара ў электраразетку запальваецца індыкатар падачы напружання (7).
СВІДРАВАННЕ АДТУЛІН
● Распачынаючы свідраванне адтуліны з вялікім дыяметрам, рэкамендуецца пачынаць з высвідроўвання
меншай адтуліны, а потым рассвідроўваць яе да патрэбнага памеру. Гэтак можна пазбегчы перагрузкі
перфаратара.
Пры свідраванні глыбокіх адтулін свідруйце паступова, на меншыя глыбіні, выводзячы свердзел з адтуліны
дзеля выдалення з яе стружак або пылу.
Калі падчас свідравання свердзел заклінуецца, спрацуе засцерагальная муфта. Трэба неадкладна выключыць
перфаратар, каб пазбегчы яго пашкоджання. Дастаньце заклінаваны свердзел са свідраванай адтуліны.
Трымайце перфаратар па восі свідраванай адтуліны. Максімальная эфектыўнасць дасягаецца, калі свердзел
знаходзіцца пад прамым вуглом да паверхні апрацоўваемага матэрыялу. Наступствам неперпендыкулярнай
арыентацыі ў працэсе працы можа стаць закліноўванне ці паломка свердла ў адтуліне і нават траўміраванне
карыстальніка.
Доўгачасовае свідраванне пры нізкай частаце вярчэння шпіндэля пагражае пераграваннем рухавіка. Рабіце
ПРАЦА / НАЛАДЖВАННЕ
98
Inhaltsverzeichnis
loading

Inhaltsverzeichnis