Herunterladen Inhalt Inhalt Diese Seite drucken

Інструкцыя Па Эксплуатацыі - Graphite 59G346 Betriebsanleitung

Exzenterschleifmaschine
Inhaltsverzeichnis
Verfügbare Sprachen
  • DE

Verfügbare Sprachen

  • DEUTSCH, seite 30
МАШЫНА ШЛІФАВАЛЬНАЯ ЭКСЦЭНТРЫКАВАЯ
УВАГА: ПЕРШ ЧЫМ КАРЫСТАЦЦА ЭЛЕКТРАІНСТРУМЕНТАМ, УВАЖЛІВА ПРАЧЫТАЙЦЕ ГЭТУЮ ІНСТРУКЦЫЮ
І ЗАХАВАЙЦЕ ЯЕ НА БУДУЧЫНЮ.
Падчас шліфавання драўляных і металічных паверхняў, напрыклад, пакрытых фарбамі з дабаўкай свінцу,
можа утварацца шкодны/таксічны пыл. Кантакт з такім пылам або яго ўдыханне можа быць небяспечным для
здароўя карыстальніка або старонніх асоб. Выкарыстоўвайце адпаведныя сродкі асабістай аховы, напрыклад,
фільтравальныя паўмаскі, засцерагальныя акуляры. Падключайце абсталяванне для выцягвання пылу.
ПЕРШ ЧЫМ КАРЫСТАЦЦА ШЛІФАВАЛЬНАЙ МАШЫНАЙ
Карыстаючыся шліфавальнай машынай, яе трэба цвёрда трымаць аберуч.
Перад уключэннем шліфавальнай машыны ўпэўніцеся, што яна не дакранаецца шліфавальнай паперай да
матэрыялу, які трэба апрацоўваць.
Перад уключэннем шліфавальнай машыны ўпэўніцеся, што шліфавальная папера замацаваная надзейна.
Забараняецца дакранацца да частак шліфавальнай машыны, якія рухаюцца.
Забараняецца класці шліфавальную машыну пасля выключэння, пакуль не спыніліся яе рухомыя часткі.
Выкарыстоўвайце засцерагальную маску, калі падчас шліфавання ўтвараецца пыл. Пыл, што ўтвараецца пры
шліфаванні паверхняў, пакрытых свінцовай фарбай, і некаторых відаў дрэва і металу, з'яўляецца шкодным.
Цяжарныя жанчыны і дзеці не павінны знаходзіцца ў памяшканні, у якім пры дапамозе шліфавальнай машыны
выдаляецца фарба з утрыманнем злучэнняў свінцу.
У памяшканні, дзе шліфавальнай машынай выдаляюць фарбу з утрыманнем злучэнняў свінцу, забараняецца
есці, піць або курыць.
Пастарайцеся не ўжываць доўгіх падаўжальнікаў.
ПАДЧАС КАРЫСТАННЯ ШЛІФАВАЛЬНАЙ МАШЫНАЙ
Падчас эксплуатацыі шліфавальнай машыны заўжды выкарыстоўвайце супрацьшумавыя навушнікі і
засцерагальную паўмаску.
Шліфавальная машына не прыдатная для шліфавання мокрым спосабам.
Перад падключэннем шліфавальнай машыны да сеткі упэўніцеся, што выключальнік не знаходзіцца ў пазіцыі
„Уключана".
Кабель сілкавання інструмента заўжды трымайце на адлегласці ад рухомых частак шліфавальнай машыны.
Калі выконваеце аперацыі шліфавальнай машынай на ўзроўні вышэй сваёй галавы, надзявайце
засцерагальныя / супрацьасколачныя акуляры.
Карыстаючыся шліфавальнай машынай, не аказвайце на яе празмернага націску, які мог бы прывесці да яе спынення.
КАНСТРУКЦЫЯ І ПРЫМЯНЕННЕ
Эксцэнтрыкавыя шліфавальныя машыны – гэта ручныя электраінструменты з ізаляцыяй класа II. Абсталяванне
прыводзіцца ў дзеянне аднафазным калектарным рухавіком. Эксцэнтрыкавая шліфавальная машына
прызначаная для шліфавання і паліравання паверхняў з дрэва, металу, пластыку ды іншых падобных матэрыялаў
з выкарыстаннем шліфавальнай паперы адпаведнай градацыі. Яны прымяняюцца ў такіх галінах, як рамонтна-
будаўнічыя работы, а таксама ў любых работах з галіны самастойнай аматарскай дзейнасці (майстраванне).
Забараняецца карыстацца шліфавальнай машынай для шліфавання матэрыялаў, што ўтрымліваюць
магній, азбест, або паверхняў, пакрытых гіпсам.
АПІСАННЕ ІЛЮСТРАВАНЫХ СТАРОНАК
Прыведзеная ніжэй нумарацыя адносіцца да элементаў інструмента, прадстаўленых на ілюстраваных старонках
гэтай інструкцыі.
1.
Дапаможнае дзяржанне
2.
Фіксатар дапаможнага дзяржання
3.
Кнопка фіксацыі выключальніка
ІНСТРУКЦЫЯ ПА ЭКСПЛУАТАЦЫІ
59G346
СПЕЦЫЯЛЬНЫЯ ПРАВІЛЫ БЯСПЕКІ
78
Inhaltsverzeichnis
loading

Inhaltsverzeichnis