Herunterladen Inhalt Inhalt Diese Seite drucken

Blr Кіраўніцтва Па Эксплуатацыі - Marta MT-4311 Bedienungsanleitung

Inhaltsverzeichnis

Werbung

BLR КІРАЎНІЦТВА ПА ЭКСПЛУАТАЦЫІ
МЕРЫ БЯСПЕКІ
 Перад першапачатковым уключэннем праверце, ці адпавядаюць тэхнічныя характарыстыкі выраба, пазначаныя ў маркіроўцы, электрасілкаванню ў Вашай сетцы.
 Выкарыстоўваць толькі ў побытавых мэтах паводле дадзенага кіраўніцтва па эксплуатацыі.
 Не выкарыстоўваць па-за памяшканнямі.
 Не выкарыстоўвайце прыбор з пашкоджаным сеткавым шнуром ці іншымі пашкоджаннямі.
 Сачыце, каб сеткавы шнур не дакранаўся вострых кантаў і гарачых паверхняў.
 Не цягніце, не перакручвайце і не намотвайце сеткавы шнур вакол корпуса прыбора.
 Падчас адключэння прыбора ад сеткі сілкавання не цягніце за сеткавы шнур, бярыцеся толькі за відэлец.
 Не спрабуйце самастойна рамантаваць прыбор. Пры ўзнікненні непаладак звяртайцеся ў найбліжэйшы сэрвісны цэнтр.
 Выкарыстанне не рэкамендаваных дадатковых прыладаў можа быць небяспечным ці прывесці да пашкоджання прыбора.
 Дзеля пазбягання паражэння электрычным токам і ўзгарання, не апускайце прыбор у ваду ці іншыя вадкасці. Калі гэта адбылося, неадкладна адключыце яго ад электрасеткі і зверніцеся ў
сэрвісны цэнтр для праверкі.
 Прыбор не прызначаны для выкарыстання людзьмі з фізічнымі і псіхічнымі абмежаваннямі (у тым ліку дзецьмі), якія ня маюць досведу карыстання дадзеным прыборам. У такіх выпадках
карыстач павінен быць папярэдне праінструктаваны чалавекам, які адказвае за яго бяспеку.
 Не ўсталёўвайце прыбор на гарачых газавых і электрычных плітах, у духоўках; не змяшчайце яго паблізу любых крыніц цяпла.
 Пераканайцеся ў тым, што вакол прылады існуе досыць вольнага месца. Мультыварка павінна быць усталявана на адлегласці не меней 15 см ад патэнцыйна вогненебяспечных аб'ектаў,
такіх як мэбля, запавесы і інш.
 Не ўключайце прыбор у непасрэднай блізкасці ад выбуховых і лёгкаўзгаральных матэрыялаў.
 Не паднімайце і не перасоўвайце прыбор, пакуль ён падлучаны да электрасеткі.
 Не пакідайце прадукты ці ваду у мультыварцы на працяглы час.
 Нічым не накрывайце прыбор падчас працы, гэта можа стаць прычынай няспраўнасці прыбора.
 Ніколі не ўключайце мультыварку з пустой чарай.
 Не дапушчайце траплення вадкасці ўнутр корпуса мультываркі. Налівайце ваду толькі ў чару для гатавання.
 Пазбягайце траплення старонніх прадметаў і вадкасцяў у прастору паміж дном чары і награвальным элементам! Невыкананне гэтага правіла можа прывесці да з'яўлення паху гару,
ненатуральных гукаў і да пашкоджання прыбора.
 Пры ўзнікненні незвычайных для нармалёвай працы мультываркі шумоў, пахаў, дыму ці іншых відавочных парушэнняў працы прыбора, неабходна неадкладна адключыць яго ад сеткі.
Пераканайцеся ў тым, што паміж чарай і награвальным элементам няма старонніх прадметаў ці вадкасцяў. Калі прычына няспраўнасці не выяўлена, трэба звярнуцца ў сэрвісны цэнтр.
 Не блакуйце адтуліну для выпуску пары.
 Падчас эксплуатацыі прыбора не накрывайце рэгулятар ціску і адтуліну выйсця пары староннімі прадметамі.
 Катэгарычна забараняецца націскаць на індыкатар ціску, калі прыбор знаходзіцца пад ціскам.
 Катэгарычна забараняецца эксплуатацыя прыбора, калі ўшчыльняльнае кольца на ўнутранай пласціне вечка адсутнічае ці мае якія-небудзь пашкоджанні. Выкарыстоўвайце толькі
ўшчыльняльнае кольца, якое ідзе ў камплекце.
 Перад пачаткам гатавання пад ціскам пераканайцеся, што чара змяшчае вадкасць (ваду ці булён). Гатаванне пад ціскам заўсёды патрабуе вадкасці для ўтварэння пары.
 Падчас працы прыбора пад ціскам паветра ці пара не павінны выходзіць у месцы злучэння вечка з корпусам.
 Здымаць вечка з прыбора дазваляецца толькі тады, калі індыкатар ціску знаходзіцца ў ніжнім становішчы, гэта значыць калі значэнне ціску ўнутры мультываркі дасягнула бяспечнага
значэння.
 Перад пачаткам эксплуатацыі прыбора заўсёды правярайце, ці не засмечана адтуліна выпуску пары.
 He дапушчайце забруджвання рэгулятара ціску. Рэгулярна чысціце рэгулятар ціску ад забруджванняў.
48

Werbung

Inhaltsverzeichnis
loading

Diese Anleitung auch für:

Mt-4312

Inhaltsverzeichnis