Herunterladen Diese Seite drucken

LG CM18F Bedienungsanleitung Seite 537

Vorschau ausblenden Andere Handbücher für CM18F:

Werbung

Verfügbare Sprachen
  • DE

Verfügbare Sprachen

  • DEUTSCH, seite 101
• Не выкарыстоўвайце прыладу ў спецыяльных мэтах, такіх як
захаванне прадуктаў харчавання ці твораў мастацтва.
Кандыцыянер прызначаны для спажывецкіх мэт і не з'яўляецца
сістэмай прэцызійнага ахаладжэння. Ігнараванне гэтых правіл
пагражае пашкоджаннем або стратай маёмасці.
• Не ўключайце выключальнік або сілкаванне, калі пярэдняя
панэль, шафа, верхняе вечка або вечка панэлі кіравання знятыя
або адкрытыя.
• Не адчыняйце пярэднюю рашотку радыятара прадукту падчас
эксплуатацыі. Не дакранайцеся да электрастатычнага фільтра
(калі прылада ім абсталявана).
• Сачыце за тым, каб вада не патрапіла ў выраб.
• Пераканайцеся, што побач з вонкавым блокам няма перашкод.
Наяўнасць перашкод побач з вонкавым блокам можа
паменшыць прадукцыйнасць вонкавага блока або павялічыць
шум падчас эксплуатацыі.
• Не адключайце электрычнасць адразу пасля спынення
эксплуатацыі. Заўсёды чакайце па меншай меры 5 хвілін, перш
чым адключыць электрычнасць.
Абслугоўванне
• Для чысткі, абслугоўвання ці рамонту кандыцыянера на вышыні
выкарыстоўвайце трывалы стул або лесвіцу.
• Не ўключайце прыбор у разетку сілкавання і не выключайце яго
з разеткі сілкавання, каб уключыць або выключыць.
• Ніколі не выкарыстоўвайце моцнадзейныя мыйныя сродкі ці
растваральнікі і не распыляйце ваду пры чыстцы кандыцыянера.
Выкарыстоўвайце мяккую тканіну.
• Ніколі не дакранайцеся да металічных частак кандыцыянера,
калі здымаеце паветраны фільтр.
• Разарвіце і выкініце пластыкавыя пакеты, каб дзеці не гулялі з імі.
• Калі выраб не будзе выкарыстоўвацца на працягу доўгага часу,
выключыце яго з разеткі або выключыце выключальнік.
ІНСТРУКЦЫІ ПА ТЭХНІЦЫ БЯСПЕКІ
13

Werbung

loading

Diese Anleitung auch für:

Um30fUm48fhCm24f