Herunterladen Inhalt Inhalt Diese Seite drucken

Marta MT-1172 Bedienungsanleitung Seite 23

Inhaltsverzeichnis

Werbung

BLR
РАБОТА З ПАРАВОЙ СТАНЦЫЯЙ
Пераканайцеся, што ў рэзервуары няма рэштак вады, перад тым як уключыць паравую станцыю. Кожны раз пасля заканчэння работы з паравой станцыяй,
злівайце рэшткі вады з рэзервуара. Невыкананне гэтага правіла прывядзе да хуткага з'яўлення накіпу ў рэзервуары.
Ніколі не налівайце ў рэзервуар прыбора ніякія іншыя вадкасці, акрамя вады! Перад тым, як уключыць прыбор у сетку, заўсѐды пераконвайцеся ў тым, што
вечка рэзервуара шчыльна зачынена!
Устаўце відэлец шнура сілкавання ў разетку электрасеткі. Чакайце, пакуль не загарыцца зялѐны індыкатар, гэта азначае, што паравая станцыя гатовая да работы
і ў рэзервуары дасягнуты патрэбны ціск (4 атм). Замацуйце неабходную вам насадку да пачатку работы. Выкарыстоўвайце насадкі па прызначэнні і паводле
рэкамендацый дадзенай інструкцыі.
У першыя секунды работы прыбора, пакуль нагнятаецца ціск, у пары могуць прысутнічаць кроплі вады, таму перад пачаткам работы рэкамендуецца выпусціць
некалькі разоў пар у ракавіну ці ў ванну. Па меры неабходнасці націскайце пімпку пуску пары, памяншаючы ці павялічваючы напор з дапамогай рэгулятара пары.
Не забывайцеся назіраць за зялѐным індыкатарам на прыборы. Калі ѐн загарыцца чырвоным, гэта азначае, што заканчваецца вада ў рэзервуары. Калі неабходна
працягнуць работу, адключыце прыбор ад сеткі сілкавання, дачакайцеся астывання прыбора, і напоўніце рэзервуар ізноў.
УВАГА: Калі адкрыць рэзервуар, не чакаючы астывання прыбора, пры запаўненні вадой гарачага рэзервуара магчымыя апѐкі! Перад пачаткам запаўнення
рэзервуара пераканайцеся, што пара выпушчана цалкам! Памятайце, што пара падаецца з прылады пад ціскам 4 атмасферы, і неасцярожнае карыстанне
прыборам можа прывесці да сур'ѐзных траўмаў!
Катэгарычна забараняецца запаўненне рэзервуара для вады да поўнага яго астывання, да поўнага выйсця пары і скіду ціску ўсярэдзіне прыбора! Прадавец
не нясе адказнасці за наступствы, выкліканыя нядбайным карыстаннем прыборам ці невыкананнем інструкцый дадзенага кіраўніцтва карыстальніка!
Адкруціце вечка рэзервуара націскам і кручэннем яе супраць гадзіннікавай
стрэлкі. Напоўніце рэзервуар, карыстаючыся мернай шклянкай. Моцна закруціце
вечка рэзервуара назад. Памятайце, што максімальны аб'ѐм вады ў рэзервуары
– 1,5л.
УВАГА Нават для нядоўгачасовай работы паравой станцыі ў яе
рэзервуары павінна знаходзіцца ад 0,5 да 1,2 л вады.
23
MT-1172

Werbung

Inhaltsverzeichnis
loading

Inhaltsverzeichnis