Herunterladen Inhalt Inhalt Diese Seite drucken

viaTOLL viaBOX Bedienungsanleitung Seite 7

Inhaltsverzeichnis

Werbung

Verfügbare Sprachen
  • DE

Verfügbare Sprachen

  • DEUTSCH, seite 11
Устаноўка:
А Распакуйце viaBOX і наклейце налепку з кароткай
інструкцыяй на верх прылады viaBOX.
Б1 Падрыхтоўка да ўстаноўкі viaBOX у грузавых
транспартных сродках і аўтобусах. Неабходна
замацаваць прыладу viaBOX на ўнутранай
паверхні ветравога шкла. Перад устаноўкай
паверхня шыбы павінна быць ачышчана анучкай
для ачысткі ветравога шкла, якая ўваходзіць
у камплект. Прылада ўмацоўваецца ў ніжняй
частцы ветравога шкла, з унутранага боку,
паміж цэнтрам транспартнага сродку і рулём.
Нельга ўмацоўваць абсталяванне там, дзе яно
абмяжоўвае бачнасць вадзіцеля. Вадзіцель
транспартнага сродку адказвае за правільнасць
устаноўкі прылады viaBOX!
Б2 Падрыхтоўка да ўстаноўкі viaBOX у лекавых
транспартных сродках. Неабходна замацаваць
прыладу viaBOX на ўнутранай паверхні ветравога
шкла. Перад устаноўкай паверхня шыбы
павінна быць ачышчана анучкай для ачысткі
ветравога шкла, якая ўваходзіць у камплект.
Месца ўстаноўкі знаходзіцца за люстэркам
задняга віду. У выпадку легкавых транспартных
сродкаў праверце ў інструкцыі тое, дзе дакладна
ўсталяваць прыладу (напрыклад, верхняя частка
шкла з правага ці левага боку ад люстэрка
задняга віду). Нельга ўмацоўваць абсталяванне
там, дзе яно абмяжоўвае бачнасць вадзіцеля.
Вадзіцель транспартнага сродку адказвае за
правільнасць устаноўкі прылады viaBOX!
В Зніміце ахоўную плёнку з двухбаковага скотча і
прыклейце стужку клейкім бокам да вызначанай
паверхні плоскай часткі прылады viaBOX.
Г1+Г2 Зніміце ахоўную плёнку з другога боку сктча
і прычапіце прыладу viaBOX да ачышчанай
10
паверхні ветравога шкла. Выключаныя
шклоачышчальнікі не павінны засланяць
прыладу viaBOX на ветравым шкле.
Выкарыстанне:
Пасля прастой устаноўкі, абсталяванне viaBOX
правільна ўмацаванае і гатовае да выкарыстання.
Прылада viaBOX у любы момант можна зняць і
прычапіць пры дапамозе двухбаковага скотча.
Пасля зняцця абсталявання viaBOX, яго можна
з лёгкасцю пераносіць. Абсталяванне viaBOX
можна праверыць, вярнуць ці замяніць у любым
пункце абслугоўвання кліента ці ў пункце
распаўсюджвання.
Д Элементы абслугоўвання абсталявання viaBOX:
1. Кнопка;
2. Індыкатар "2" для заяўленых прычэпаў;
3. Індыкатар "X" для праверкі стану прылады
viaBOX;
4. Акустычны сігнал (зуммер), які ўключаецца
толькі пры праходжанні пункта спагнання
аплаты.
Індыкатары "3" i "4" не маюць ніякіх функцый.
Е
Заяўка прычэпа:
Націскаючы кнопку даўжэй за 2 секунды,
індыкатар "2" i "X" засвеціцца адзін раз. Гэта
азначае, што індыкатар прычэпа ўключаны. Каб
выключыць індыкатар прычэпа, неабходна яшчэ
раз націснуць кнопку даўжэй за 2 секунды, пакуль
індыкатар "Х" засвеціцца адзін раз.
Ж Праверка стану:
Націсніце кнопку менш за на 2 секунды
– уключыцца індыкатар "X". Калі заяўлены прычэп,
то адначасова засвецяцца індыкатары "2" і "Х".
11

Werbung

Inhaltsverzeichnis
loading

Inhaltsverzeichnis